11 траўня 2024, Субота, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларусы ацалелі пасля землятрусу ў Турцыі

Як беларусы ацалелі пасля землятрусу ў Турцыі

Некаторыя правялі ноч у аўто з трывожнай валізкай.

Колькасць ахвяр землятрусу ў Турцыі, які адбыўся 6 лютага, расце. Паведамляецца ўжо пра больш як 4,5 тысячы загінулых. Велізарны і спіс зніклых без вестак - надзея на ратавальнікаў і цуд. Дарэчы, землятрус у Турцыі выклікаў разлом 150 км і ссунуў краіну на тры метры.

Турцыя адна з тых краін, дзе ўвесь час знаходзіцца шмат беларусаў, піша «Комсомолка».

Беларуску знайшлі пад руінамі ў Турцыі

Мянчанка знайшла сваю сястру з горада Хатай, якая пасля землятрусу не выходзіла на сувязь. Жанчыну знайшлі пад руінамі. Яна і ейны муж знаходзяцца ў лякарні, а вось пошукі іх маленькага сына прадаўжаюцца.

Беларуская валейбалістка Вікторыя Сакрэтава з горада Газіянтэп, якая выступае за аднайменны клуб, распавяла, што землятрус 6 лютага адбыўся за 30 км ад ейнага дома:

- Адчувалася вельмі моцна, некаторыя будынкі падалі. У нас дома пайшлі расколіны, мы зараз у больш бяспечным месцы.

Тым часам, беларусы з горада Адана, якія не пацярпелі, расказваюць, што недалёка ад іх дамоў на іх вачах руйнаваліся менш устойлівыя шматпавярховыя 17- і 14-павярховыя жылыя дамы.

Мянчанка Вольга, якая 10 гадоў жыве ў турэцкім горадзе Мерсін, расказала, што пасля падземных штуршкоў дом стаў разгойдвацца, як марское судна падчас шторму, на кухні на падлогу паляцеў посуд, паадчыняліся наглуха зачыненыя вокны. Вольга пабегла ў пакой да сыноў:

- Мне было страшна ад таго, што я не магу нармальна дабегчы да дзіцячага пакоя, мяне хістала з боку ў бок, кідала ад сценкі да сценкі. Мы нават сабрацца нармальна не паспелі, выбеглі на двор ў піжамах і тэпцях, - распавяла яна.

Адна з беларусак напісала ў сацсетках:

- Сяджу ў аўто з трывожнай валізкай у Мерсіне. Уначы добра трэсла, вельмі страшна…

Вось так правялі ноч у аўто вельмі многія жыхары Турцыі, бо нават у трываалых дамах заставацца было небяспечна.

Многія з тых, хто паспеў выбегчы са зруйнаваных дамоў засталіся без сродкаў да існавання і без неабходных для жыцця рэчаў.

Беларусы Турцыі даведаюцца, каму патрэбна дапамога і пішуць, якія рэчы збіраюць пацярпелым.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках