Зяленскі сёння наведае Вялікабрытанію
2- 8.02.2023, 12:25
- 3,172

Гэта другі замежны візіт прэзідэнта Украіна з пачатку вайны.
Сёння прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведае Вялікабрытанію. Візіт украінскага прэзідэнта афіцыйна пацвердзіў офіс брытанскага прэм'ера Рышы Сунака.
Анансаваная сустрэча ўкраінскага прэзідэнта і кіраўніка брытанскага ўрада. Таксама Зяленскі паназірае за падрыхтоўкай байцоў УСУ, якія праходзяць навучанне ў Вялікабрытаніі.
"Візіт прэзідэнта Зяленскага ў Вялікабрытанію з'яўляецца сведчаннем мужнасці, рашучасці і барацьбы яго краіны, а таксама сведчаннем непарушнага сяброўства паміж дзвюма краінамі", - падкрэсліў Рышы Сунак, каментуючы чаканы візіт Зяленскага. Ён нагадаў, што Брытанія з 2014 года дапамагае рыхтаваць украінскіх вайскоўцаў, што дазваляе ім абараняць сваю краіну, свой суверэнітэт і ваяваць за сваю тэрыторыю.
Адзначым, гэта другі замежны візіт Зяленскага з пачатку вайны. Папярэдні быў у ЗША, дзе ўкраінскі прэзідэнт выступіў у Кангрэсе і сустрэўся з кіраўніком Белага дома Джо Байдэнам.