МЗС Польшчы: Прыйдзе дзень, калі Пачобут зможа жыць у свабоднай Беларусі
2- 8.02.2023, 16:33
- 3,256

ФОТА: AGENCJA GAZETA
Варшава адрэагавала на незаконны прысуд аднаму з лідараў Саюза палякаў.
МЗС Польшчы адрэагавала на незаконны прысуд журналісту, аднаму з лідараў Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту.
«Мы асуджаем несправядлівы прысуд, вынесены судом аўтарытарнай дзяржавы. Анджэй Пачобут - польскі і беларускі патрыёт. Мы падтрымліваем і будзем падтрымліваць яго. Прыйдзе дзень, калі свабодны Анджэй Пачобут і беларускія палякі змогуць жыць у свабоднай Беларусі», - заявіў афіцыйны прадстаўнік польскага МЗС Лукаш Ясіна.
Як пісаў сайт Charter97.org, сёння ў Гарадзенскім абласным судзе вынесены прысуд паводле справы Анджэя Пачобута. Яго асудзілі да васьмі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд вынес суддзя Дзмітрый Бубенчык.