Беларусаў выклікаюць у воінскія часткі
38- 8.02.2023, 21:41
- 82,654

Мінабароны сцвярджае, што мерапрыемствы маюць планавы характар.
У Беларусі праходзіць чарговы этап праверкі боегатоўнасці УС. У сувязі з гэтым у некаторыя воінскія часткі выклікаюць вайсковаабавязаных.
«У рамках чарговага этапу праверкі баявой гатоўнасці УС у шэраг воінскіх частак прыбываюць вайсковаабавязаныя. Мерапрыемства носіць планавы характар», - паведамляе Мінабароны.
Летась вайсковыя камісарыяты краіны правялі маштабныя выклікі грамадзян краіны для нібыта ўдакладнення звестак.

