29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Telegraph: Пуцін плануе новы «бліцкрыг»

20
The Telegraph: Пуцін плануе новы «бліцкрыг»

Ідзе падрыхтоўка да новага нападу на ўсходнім фронце.

Пасля таго, як УСУ ў Харкаўскай і Херсонскай абласцях у другой палове 2022 года дабіліся поспехаў, Расея можа зноў пачаць маштабнае наступленне. Гэта магчымае ў найбліжэйшыя дні і тыдні. Апошнія некалькі тыдняў былі найбольш крывавымі ў і без таго крывавай вайне ва Украіне, абодва бакі нясуць цяжкія страты. Трэба быць гатовым да таго, што стане яшчэ горш, піша ў артыкуле для The Telegraph камандзір пяхоты ў адстаўцы палкоўнік Рычард Кемп.

Ён нагадаў словы міністра абароны Украіны Аляксея Рэзнікава, які заявіў, што Расея мабілізавала значна больш, чым 300 тысяч салдат. Размова можа ісці нават пра паўмільёна новых байцоў.

І хаця Кіеў таксама назапашвае сілы і забяспечвае іх сучаснай тэхнікай, якую перадаў Захад, у расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна большая перавага ў колькасці войскаў, чым у пачатку ўварвання ва Украіну год таму, гаворыцца ў артыкуле.

«Нягледзячы на бесперапынныя аптымістычныя рэпартажы аб тым, што ў Расеі заканчваюцца артылерыйскія набоі, запасы Пуціна вельмі вялікія. А яго заводы працуюць 24 гадзіны на дзень, вырабляючы яшчэ больш», - піша Кемп.

Камандзір пяхоты ў адстаўцы адзначае, што Масква знясільвае войскі абароны Украіны на ўсходзе перад новым расейскім нападам. У бой кідаюць «расходныя» войскі, што «адпавядае даўняму расейскаму стылю». У той жа час Крэмль беражэ артылерыйскія набоі і бронемашыны, якія таксама вельмі важныя для хуткага «бліцкрыгу», які плануе Пуцін.

«Праўда ў тым, што нядаўна абяцаная Украіне тэхніка, напрыклад, дальнабойныя ракеты, танкі і іншыя бронемашыны, наўрад ці будуць дастаўленыя своечасова, каб паўплываць на гэтую бітву, калі Пуцін пачне наступ згодна з графікам, пра які кажа Кіеў», – піша брытанскі вайсковец.

З ягоных слоў, крытычна важна, каб Захад не толькі працягнуў вайсковыя пастаўкі ва Украіну, але і павялічыў іх і перадаваў зброю хутчэй.

«Калі Пуцін заваюе больш тэрыторый, то Кіеву давядзецца контратакаваць магутней. Яму спатрэбіцца больш бронемашын, лепшая супрацьпаветраная абарона, больш дальнабойныя ракеты і вялікая колькасць артылерыйскіх набояў і боепрыпасаў», - тлумачыць брытанскі вайсковец.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках