У Турцыі пасля землятрусу затапіла буйны прыбярэжны горад
19- 8.02.2023, 18:16
- 21,862

Вада не адступіла нават праз два дні пасля катаклізму.
Адным са шматлікіх вынікаў разбуральнага землятрусу ў Іскендэруне ў Турцыі стала ўзняцце ўзроўню мора, паведаміў мясцовы тэлеканал NTV.
У паведамленні ўдакладняецца, што землятрусы, магнітуды якіх склалі 7,7 і 7,6, закранулі дзесяць правінцый. Пасля гэтага ў Іскендэруне ў Хатаі падняўся ўзровень мора. Затопленымі сталі дарогі, плошчы, прыбярэжныя зоны, а таксама мноства працоўных месцаў. Эвакуяваныя ўсе будынкі, гандлёвыя аб'екты і банкі.
«Мора не адступіла нават праз два дні пасля землятрусу. Дамы на берагавой лініі таксама былі эвакуяваныя як праз рызыку землятрусу, так і праз затапленне», – паведамляе тэлеканал.
З 6 да 7 лютага ў Турцыі адбыліся 3 землятрусы рознай інтэнсіўнасці. 8 лютага стала вядома пра 4 землятрус. Падземныя штуршкі прывялі да шматлікіх ахвяраў, лік ідзе на тысячы загінулых. Апошні раз такі магутны землятрус быў у Турцыі амаль сто гадоў таму, у 1939 годзе.
