16 красавiка 2024, aўторак, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ забараніў у Беларусі Макса Каржа, J:МОРС, NaviBand ды іншых выканаўцаў

31
КДБ забараніў у Беларусі Макса Каржа, J:МОРС, NaviBand ды іншых выканаўцаў

У «чорным спісе» 87 музыкаў.

У інтэрнэце з'явіўся "чорны спіс" выканаўцаў, забароненых у Беларусі. Яго публікуе Беларуская рада культуры.

У спісе 87 пазіцый - як беларускія выканаўцы, так і замежныя. У ліку забароненых называюцца J:МОРС, Дзмітры Калдун, Neuro Dubel, NaviBand, Саша Нема, Іна Афанасьева, Ксенія Сітнік, Ларыса Грыбалёва. З замежных выканаўцаў у спіс патрапілі ДДТ і нават амэрыканская спявачка Шэр.

Паводле звестак Рады культуры спіс, напэўна, складалі супрацоўнікі КДБ. Ён быў перададзены ў дзяржаўныя ўстановы, звязаныя з арганізацыяй канцэртаў.

«КДБ заўсёды меў дачыненне да кантролю над эфірнай палітыкай і гастрольнай дзейнасцю, але адказвала за гэта адміністрацыя Лукашэнкі. Кажуць, цяпер КДБ кіруе ўсёй ідэалогіяй у краіне і больш актыўна ўключыўся ў кантроль, каб не дапусціць вальнадумства», - кажа кіраўнік Рады культуры Сяргей Будкін.

"Чорныя спісы" выканаўцаў існуюць у Беларусі з 1995 года. Афіцыйна яны ніколі не публікаваліся.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках