3 траўня 2024, Пятніца, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча закрывае яшчэ адзін пункт пропуску на мяжы з Беларуссю

20
Польшча закрывае яшчэ адзін пункт пропуску на мяжы з Беларуссю

На нявызначаны тэрмін.

Польскі пункт пропуску «Баброўнікі» прыпыняе сваю працу з 10 лютага.

Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі.

«Праз важныя інтарэсы дзяржаўнай бяспекі я пастанавіў прыпыніць да далейшага апавяшчэння з 10 лютага гэтага года з 12:00 рух на польска-беларускім памежным пераходзе ў Баброўніках», — сказаў ён.

З беларускага боку на гэтым пераходзе знаходзіцца пункт пропуску «Бераставіца».

У выніку на беларуска-польскай мяжы застанецца толькі адзін пераход у Берасці з пунктамі пропуску «Казловічы» для грузавых аўтамабіляў і «Брэст» для астатніх тыпаў транспарту.

Нагадаем, у адказ на створаны Лукашэнкам міграцыйны крызіс Польшча з восені 2021 года закрыла размешчаны ў Гарадзенскай вобласці пераход «Брузгі-Кузніца».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках