3 траўня 2024, Пятніца, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША заявілі, што паветраныя шары Кітая віжавалі за пяццю кантынентамі

18
У ЗША заявілі, што паветраныя шары Кітая віжавалі за пяццю кантынентамі

Пекін парушыў суверэнітэт больш як 40 краінаў.

Прэс-сакратарка Белага дому Карын Жан-П'ер на брыфінгу 8 лютага адказала на пытанне, ці праўда, што Кітай выкарыстоўваў флот паветраных шароў для шпіянажу за рознымі краінамі. Расшыфроўку брыфінгу апублікаваў сайт Белага дому.

«Усе гэтыя паветраныя шары з'яўляюцца часткай флоту паветраных шароў КНР, распрацаванага для правядзення выведных аперацый, і... парушылі суверэнітэт іншых краінаў. А за апошнія некалькі гадоў кітайскія паветраныя шары ўжо былі заўважаныя над краінамі на пяці кантынентах», – сказала яна.

Жан-П'ер адзначыла, што Злучаныя Штаты ўжо размаўлялі на гэтую тэму са сваімі хаўруснікамі і партнёрамі.

Associated Press піша са спасылкай на Дзярждэпартамент ЗША, што гаворка ідзе пра больш за 40 краінаў, над якімі лёталі кітайскія шары. Амерыканскія ўлады сцвярджаюць, што гэта вышынныя аэрастаты назірання, абсталяваныя высокатэхналагічным абсталяваннем і здольныя «збіраць сігналы сувязі ды іншую канфідэнцыйную інфармацыю».

Інфармацыя, што паветраныя шары займаліся шпіянажам, заснаваная ў тым ліку на выявах, зробленых амерыканскімі самалётамі-выведнікамі ў той момант, калі мяжу ЗША перасякаў паветраны шар, які пасля быў збіты амерыканскімі вайскоўцамі.

У Дзярждэпартаменце ЗША заявілі, што аналіз астаткаў кітайскага паветранага шара «несумяшчальны» з тлумачэннем з Пекіна, што гэта быў метэазонд.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках