3 траўня 2024, Пятніца, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Менсктранс» мяняе маршрут аўтобуса Менск – Варшава праз закрыццё пункта пропуску «Баброўнікі»

14
«Менсктранс» мяняе маршрут аўтобуса Менск – Варшава праз закрыццё пункта пропуску «Баброўнікі»

З 10 лютага.

«Менсктранс» папярэдзіў, што з 10 лютага 2023 года зменіцца маршрут Менск – Варшава з прычыны закрыцця пункта пропуску «Баброўнікі». Інфармацыя апублікаваная ў тэлеграм-канале арганізацыі.

Адзначаецца, што з 10 лютага гэтага года рэйсавыя аўтобусы, якія рухаюцца па маршруце Менск – Варшава, з выпраўленнем з беларускай сталіцы а 8 гадзіне, а з Варшавы – у 19.30, будуць рухацца па змененым маршруце. У арганізацыі ўдакладнілі, што з указанай даты аўтобус будзе ехаць праз Баранавічы, Берасце, пункты пропуску «Брэст/Цярэспаль», аэрапорт імя Шапэна, аўтавакзал «Заходні» Варшавы ў абодвух кірунках. «Менсктранс» звяртае ўвагу на тое, што заезд у Беласток, Ваўкавыск, а таксама Зэльву і Слонім выконвацца не будзе.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках