19 траўня 2024, Нядзеля, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна выканала амаль 80% пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ

Украіна выканала амаль 80% пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ

Цяпер краіна праходзіць ацэнку адпаведнасці заканадаўства еўрапейскім стандартам.

Украіна выканала амаль 80% абавязанняў паводле пагаднення аб асацыяцыі з Еўрапейскім Звязам. Аб гэтым заявіла віцэ-прэм'ерка ў пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Украіны Вольга Стэфанішына, паведамляе РБК-Украіна.

- Мы ўжо амаль на 80% выканалі абавязанні паводле Пагаднення аб асацыяцыі. Мы праходзім цяпер ацэнку адпаведнасці нашага заканадаўства еўрапейскім стандартам, каб, калі будуць пачатыя перамовы, мы не марудзілі і ўжо былі гатовыя правесці перамовы, іх закончыць і далучыцца да ЕЗ, - сказала Стэфанішына.

Яна таксама дадала, што Украіна "рухаецца актыўна", і "мы паспяваем", а ўкраінскі парламент у сваю чаргу дапамагае ўрадавай суполцы, прымаючы неабходныя законы.

Датычна тых 20%, якія яшчэ засталося выканаць, Стэфанішына патлумачыла, што гэта пэўныя "старыя абавязанні", бо перамовы аб укладанні Пагаднення вяліся ў 2009 годзе ў часы іншай прававой рэчаіснасці.

«Гэта абавязанні, якія мы, вядома, будзем выконваць, дзе гэта магчыма, але гэта ўжо, скажам, старая старонка нашых стасункаў. Сёння мы праходзім ацэнку ў ЕЗ як краіна, якая стане часткай Еўрапейскай Уніі, а не краіна, з якой будуць партнёрскія стасункі. Гэта зусім іншая якасць, але і іншы аб'ём задач і адказнасці, які нават не ў дзясяткі, а сотні разоў перасягаць усё, што мы рабілі дагэтуль у рамках Пагаднення», - адзначыла віцэ-прэм'ерка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках