24 траўня 2024, Пятніца, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску амаль 580 дзён не рэгіструюць новых ІП, спасылаюцца на «тэхнічныя» праблемы

12
У Менску амаль 580 дзён не рэгіструюць новых ІП, спасылаюцца на «тэхнічныя» праблемы
Фота: RFE/RL

Наступствы ад гэтага ўражваюць.

У Менску вось ужо 573 дні не могуць разабрацца з «тэхнічнымі прычынамі», праз якія нельга зарэгістравацца ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў. Толькі за апошні год сталіца страціла больш за шэсць тысячаў прадпрымальнікаў. Усяго за год у Беларусі не стала 13,3 тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў, вынікае з афіцыйных звестак Белстата, піша zerkalo.io.

Тое, што ў Менску з 17 жніўня 2021 года не рэгіструюць новых прадпрымальнікаў, у Менгарвыканкаме тлумачылі «тэхнічнымі прычынамі». Гэтая ж прычына пазначаная на сайце мясцовага выканкама да гэтага часу.

– Па горадзе Менску рэгістрацыя ІП не ажыццяўляецца. Уся інфармацыя – на нашым сайце. Калі будуць нейкія змены, там жа будзе ўсё выкладзена, – адказалі беларусцы на пытанне пра аднаўленне паслугі.

У структуры адзначылі, што не маюць інфармацыі, ці плануюцца нейкія змены ў гэтым плане найбліжэйшым часам.

Атрымліваецца, што 18,5 месяцаў ці 573 дні ў сталіцы не могуць разабрацца з нейкімі «тэхнічнымі» праблемамі, якія не дазваляюць жыхарам горада зарэгістравацца ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.

За апошні год — звесткі люты да лютага — Менск страціў больш за шэсць тысячаў ІП.

У іншых рэгіёнах рэгістрацыя ІП не спынялася. Тым не менш Беларусь прадаўжае актыўна страчваць індывідуальных прадпрымальнікаў. На 1 лютага ў Беларусі налічвалася 259,9 тысячы ІП, гэта на 13,3 тысячы менш, чым у тым жа месяцы летась.

Нагадаем, сёлета для прадпрымальнікаў увялі некалькі падатковых зменаў. Сярод іншага, узнялі падаходны падатак з 16 да 20%. А таксама скасавалі магчымасць працаваць паводле спрошчанай падатковай сістэмы (УНС).

Акрамя гэтага, для прадпрымальнікаў сёлета скарацілі спіс відаў дзейнасці для выплаты адзінага падатку, а ў тых, якія пакінулі, узнялі стаўкі падатку.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках