Мастачка-ябацька паскардзілася на менскага «бандэраўца»
53- 20.03.2023, 16:59
- 32,880

Нагодай для канфлікту стала георгіеўская стужка на яе аўтамабілі.
Мастачка-ябацька Святлана Жыгімонт паскардзілася на менскага «бандэраўца».
Калі яна выйшла з кавярні з мужам і села ў аўтамабіль, побач прайшоў мужчына і пільна паглядзеў на яе. Потым сеў у сваё аўто, пад'ехаў да машыны Святланы, апусціў шыбу і ўключыў песню на ўкраінскай мове.
«Я адчыніла акно, каб даведацца, што яму трэба. У яго ў аўтамабілі гучала песня на украінскай мове нешта пра «ўбыты маскаля». Ён доўга яе прайграваў і лыбіўся. Потым крануўся і праехаў наперад. Я сфатаграфавала яго нумар. Ён развярнуўся і пад’ехаў. Ізноў параўняўся з нашым аўто і стаў слоўна выказваць за стужачку. Зноў развярнуўся і параўняўся. Сфоткаў нас. Жыгімонт пад маё неўхваленне выйшаў да яго. Той выйшаў з аўто і пачаў бойку. Яны счапіліся. Я верашчала. Побач праходзілі маладзенькія курсанты МУС, умяшаліся і разнялі. Я хлопцам патлумачыла, што бандэравец напаў на нас за георгіеўскую стужачку ў аўто. Кадр з'ехаў», - скардзіцца ў сацсетках Жыгімонт.


