У Джанкоі ўвялі рэжым НС пасля масаваных выбухаў
2- 21.03.2023, 10:00
- 10,374

Расейцы ў паніцы праз знішчэнне эшалона з ракетамі «Калібр».
У Джанкоі, дзе ўчора, 20 сакавіка, і сёння ўночы прагрымелі выбухі, пасля здарэння ўвялі рэжым НС.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расейскія СМІ.
Так у горадзе, размешчаным на поўначы акупаванага Крыма, Джанкоі, «уведзены рэжым НС муніцыпальнага ўзроўню».
Што здарылася?
У панядзелак, 20 сакавіка, у Джанкоі (Крым) раздаліся выбухі. У сетцы паведамлялі, што там нібыта заўважылі беспілотнікі.
Пры гэтым са звестак Галоўнай управы выведкі Украіны, у месцы выбуху былі знішчаны расейскія крылатыя ракеты «Калібр». Гэта адбылося падчас іх транспартавання.