29 траўня 2023, панядзелак, 19:26
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сеціве пакпілі з ліслівага паклону Пуціна ў ногі Сі Цзіньпіну

16
У Сеціве пакпілі з ліслівага паклону Пуціна ў ногі Сі Цзіньпіну

Мэм цалкам выкрывае ўвесь сэнс сустрэчы ў Маскве.

Лідэр Кітая Сі Цзіньпін прыбыў у Маскву, нягледзячы на міжнародны ордэр на арышт расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, які быў выдадзены некалькі дзён таму Міжнародным крымінальным судом у Гаазе.

У Сеціве з'явілася ўжо шмат мэмаў, прысвечаных іхняй сустрэчы, але самым папулярным стаў той, на якім Пуцін упаў у ногі кітайскаму лідэру, піша glavred.info.

Карыстальнікі сеціва адзначылі, што хоць выява і зробленая пры дапамозе фаташопа, але цалкам выкрыла ўвесь сэнс іхняй сустрэчы.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».