11 траўня 2024, Субота, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шайгу прызнаў атаку дронаў на Чарнаморскі флот у Севастопалі

8
Шайгу прызнаў атаку дронаў на Чарнаморскі флот у Севастопалі

І прыдумаў «гераічную гісторыю» адбіцця атакі.

Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу прызнаў атаку дронаў на акупаваны Севастопаль уначы ў сераду, 22 сакавіка.

Як паведамляе крамлёўскае прапагандысцкае агенцтва ТАСС, падчас калегіі мінабароны РФ Шайгу заявіў, што беспілотнікі «спрабавалі пашкодзіць» аб'екты акупантаў у Крыме. Паводе версіі Шайгу, тры дроны былі «знішчаныя», два з іх — жанчынамі - старэйшым матросам і галоўнай старшыной Марынай Фалеевай і Таццянай Цалуйкай. Міністр краіны-агрэсаркі даручыў «прадставіць дзяўчат да ўзнагарод і выпісаць грашовую прэмію» нібыта «за знішчэнне аб'ектаў супраціўніка».

Як пісаў сайт Charter97.org, марскія беспілотнікі атакавалі расейскі флот у Севастопалі. Расейскія прапагандысты пісалі, што іх было тры.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках