Пуцін страчвае ўсё
7- 23.03.2023, 8:30
- 33,976

Каля трапа самалёта Сі Цзіньпіна празвінеў трывожны званочак.
Расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін не атрымаў таго, што хацеў ад сустрэчы з Сі Цзіньпінам. Ён выглядаў разгубленым, а апошнія словы кітайскага лідара ля трапа самалёта прымушаюць дыктатара забіць у трывожны званочак.
Пра гэта ў эфіры "24 канала" распавёў кандыдат псіхалагічных навук Дзмітрый Папоў. Пры гэтым ён падкрэсліў, што і "Сі быў у разгубленасці, але інакш чым Пу". Адзначым, 22 сакавіка кітайскі лідар пакінуў Маскву пасля трохдзённага візіту, які адбыўся праз некалькі дзён пасля ордэра для Пуціна.
Найперш гэта тычыцца таго, у чым цяпер вельмі мае патрэбу расейскае войска на фронце, падкрэсліў экспэрт. І пра гэта Пуціна папярэдзілі загадзя.
«Пуцін разлічваў на адно, а ў выніку атрымаў зусім іншае. Гэта можна было ўбачыць, калі ён пасля ўсіх сустрэч выглядаў вельмі разгубленым. У тым ліку, паведамляючы ў Крамлі аб мастах, якія яны супольна пабудавалі з кітайцамі. У яго ўжо была інфармацыя, што ён не атрымае ад Кітая таго, што хацеў», - падзяліўся дэталямі Папоў.
Пуцін падпускаў лёсткі
Яшчэ адзін факт аб умоўнай перамоўнай паразе Пуціна - вочы ў падлогу і бязмерная ліслівасць. Ён адзначаў, як зайздросціць Кітаю, віншаваў Сі Цзіньпіна з перавыбраннем і дзякаваў, што той наведаў Расею.
«Кітайцы таксама любяць ліслівасць, калі ім гавораць нешта прыемнае. Вельмі заўважна, што Пуцін хваліў усё кітайскае», – дарэчы падкрэсліў спікер.
Пасля 4 гадзін сустрэчы за зачыненымі дзвярыма настрой абодвух прэзідэнтаў змяніўся - абодва выглядалі разгубленымі, але па-рознаму.
«Я мяркую, што Пуцін выдаў вельмі вялікія запыты і свае амбіцыі, а Сі спрабаваў іх задаволіць. Гэта выклікала канфліктную сітуацыю. Іх разгубленасць была рознай. Сі нічога не страчвае. Ён можа здабыць. А вось Пу можа шмат страціць, нават сваё жыццё», – падзяліўся здагадкамі кандыдат псіхалагічных навук.
Фінальны акорд ля самалёта
Паводле ацэнак Дзмітрыя Папова, Сі Цзіньпін застаўся не зусім задаволены сустрэчай. Зрэшты, па-добраму пакланіўся, памахаў, дэманструючы кітайскі этыкет.
«Калі Сі Цзіньпін развітваўся з Пуціным, ён сказаў вельмі цікавую асабістую рэч: у нас з табой будуць такія змены, якіх 100 год не было, таму трымайся. Пры гэтым Пуцін глядзіць у падлогу. Нават тут было заўважна хто каму гаспадар», - рэзюмаваў сустрэчу экспэрт.