10 траўня 2024, Пятніца, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Культуролага Аксану Зарэцкую шпіталізавана з СІЗА-1

6
Культуролага Аксану Зарэцкую шпіталізавана з СІЗА-1
АКСАНА ЗАРЭЦКАЯ

Палітычную зняволеную даставілі ў лякарню.

Палітычная зняволеная Аксана Зарэцкая была шпіталізаваная з менскага СІЗА-1. Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтр "Вясна".

Праваабаронцы атрымалі інфармацыю, што Зарэцкую даставілі ў шпіталь яшчэ 16 сакавіка. Яе стан цяпер невядомы, як і прычыны шпіталізацыі.

Культуролага, экспэртку ў этыкеце і сябру асноўнага складу Каардынацыйнай рады Аксану Зарэцкую прысудзілі да 1,5 года пазбаўлення волі 14 сакавіка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках