5 траўня 2024, Нядзеля, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крамлі новыя гаспадары

4
У Крамлі новыя гаспадары
ФОТА: ТАСС

Ордэр на арышт Пуціна імгненна змяніў сітуацыю ў РФ.

Расейскі апазіцыянер, паліттэхнолаг Абас Галямаў патлумачыў, як змянілася сітуацыя ў Крамлі пасля выдачы ордэра на арышт Пуціна Міжнародным крымінальным судом.

Паводле ягоных слоў, яшчэ нядаўна былі ўсе падставы меркаваць, што Пуцін перадасць уладу пераемніку (Мядзведзеву, Мішусціну, Сабяніну ці яшчэ каму-небудзь), а сам адыдзе ад спраў, даўшы новаму прэзідэнту поўную свабоду дзеянняў у развязанні складанай сітуацыі. Аднак у сакавіку ўсё змянілася.

Пуцін падпісаў указ аб тым, як будзе рэгулявацца раскйская эканоміка ў выпадку ўвядзення ваеннага становішча, і падобна на тое, што праект гэтага дакумента рыхтавалі ў Савеце Бяспекі.

«Падобна да таго, што Патрушаў і Сечын зрабілі стаўку на ўвядзенне ваеннага становішча. І гэта значыць, што пастанова Міжнароднага суда перасадзіла Пуціна да іх у лодку. Пасля таго, як Пуцін, фактычна, стаў крымінальнікам, я думаю, што ён ужо не рызыкне сыходзіць», - выказаў сваё меркаванне Абас Галямаў у інтэрв'ю для YouTube-канала Politeka Online.

Цяпер Пуцін будзе ісці да самага канца, падкрэсліў экспэрт. Ён сядзіць у адной лодцы з сілавікамі тыпу Патрушава і Сечына, якія заўсёды выбіралі эскалацыю. І ў некаторым родзе ён стаўся нават закладнікам для іх.

«Гэтыя сілавікі-«ястрабы» спадзяюцца, што сістэма не абрынецца (хоць дарма!), і яны патрэбныя Пуціну, бо забяспечваюць яму курс на эскалацыю. «Няхай лібералы ўцякаюць, а мы становімся гаспадарамі краіны», – думаюць «ястрабы». І ў нейкі момант Пуцін будзе вымушаны перадаць уладу Патрушаву-малодшаму», – спрагназаваў Галямаў.

Потым ён дадаў, што гэта можа адбыцца і праз пяць гадоў. Але сёння ўжо відавочна бачна, што сілавікі-«ястрабы» вельмі ўзмацняюць свае пазіцыі.

«Цяпер сталая эскалацыя - гэта практычна гарантаваны сцэнар. Вядома, сітуацыя ў расейскай палітыцы наколькі няўстойлівая, што нічога нельга выключаць, але ўсё ж імавернасць такога сцэнару зараз самая высокая», - падсумаваў паліттэхнолаг.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках