21 чэрвеня 2024, Пятніца, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падрыхтоўка контрнаступу: Ва ўкраінскім Мінабароны зрабілі важную заяву

7
Падрыхтоўка контрнаступу: Ва ўкраінскім Мінабароны зрабілі важную заяву

Стратэгічныя ваенныя планы і задумы маюць права абнародаваць толькі некалькі чалавек.

У Міністэрстве абароны Украіны заклікалі публічна не абмяркоўваць ваенныя планы ўкраінскага войска.

Пра гэта ў Telegram напісала намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр.

«Добра, што ніхто ў пабліку не абмяркоўваў контрнаступ у Харкаўскай вобласці да яго пачатку. І была поўнасцю закрытая зона баявых дзеянняў для доступу любога, акрамя вайскоўцаў. Тады была рэалізаваная самая паспяховая аперацыя за час поўнамаштабнага ўварвання з гледзішча інтэнсіўнасці вызвалення нашых тэрыторый. Цішыня дала вайскоўцам перамагчы ў часе і рабіць сваю працу», – адзначыла яна.

Маляр нагадала, што стратэгічныя ваенныя планы і задумы маюць права апублікаваць тры асобы: вярхоўны галоўны камандавальнік – прэзідэнт, міністр абароны і галоўны камандавальнік Узброеных сілаў Украіны.

«Усе астатнія (маюць права – рэд.) толькі цытаваць. Не трэба задаваць у эфірах пытанні экспертам – а як жа там контрнаступ, не трэба пісаць блогі на гэтую тэму і пасты, не трэба ўвогуле публічна абмяркоўваць ваенныя планы нашага войска. У нас адзін стратэгічны план – вызваліць усе нашы тэрыторыі. А дэталі – гэта ўжо ваенная таямніца. Іх абнародуюць тры вышэйназваныя асобы, калі ёсць такая ваенная задача. Таму што інфармацыя – гэта таксама зброя і мы ёю таксама ваюем», – падкрэсліла намесніца міністра.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках