20 красавiка 2024, Субота, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт Лукашэнкі здзейсніў незвычайны рэйс

46
Самалёт Лукашэнкі здзейсніў незвычайны рэйс

Борт дыктатара здзейсніў пасадку ў аэрапорце для ўнутраных рэйсаў у Іране.

Самалёт з авіяпарку Лукашэнкі, Boeing 737-800 з рэгістрацыйным нумарам EW-001РА, які 24 сакавіка трапіў пад санкцыі ЗША, у нядзелю 26 сакавіка здзейсніў даволі незвычайны палёт, піша «Наша Нiва».

А 15:11 борт узляцеў з Нацыянальнага аэрапорта Менск пад пазыўным іранскай авіякампаніі Caspian Airlines - IV2703 / CPN2703, што можна ўбачыць на публічных сэрвісах адсочвання палётаў, звяртаюць увагу блогеры.

Далей, ужо пралятаючы над Казахстанам, іншыя публічныя онлайн-радары пачалі яго вызначаць як Boeing з рэгістрацыйным нумарам HZ-ARA з Савудаўскай Арабіі з-за таго, што борт ляцеў з ICAO-кодам гэтай краіны, чаго, натуральна, не магло быць, так як савудаўскі «Боінг HZ-ARA» у тыя хвіліны акурат толькі прыляцеў у Эр-Рыяд з Куала-Лумпура.

У выніку, а 19:48 паводле менскага часу Boeing 737-800 (EW-001pa) прызямліўся ў Іране, а дакладней у аэрапорце для ўнутраных рэйсаў, ВПС Ірана і ўрадавых бартоў гэтай краіны - Tehran Mehrabad.

Магчыма, Лукашэнка прадаў свой самалёт Ірану.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках