29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валерый Сахашчык: Прыйшоў час дзейнічаць

34
Валерый Сахашчык: Прыйшоў час дзейнічаць
ВАЛЕРЫ САХАШЧЫК

Экс-камандзір 38-ай брыгады ПДВ звярнуўся да вайскоўцаў у сувязі з размяшчэннем у Беларусі расейскай ядзернай зброі.

Былы камандзір 38-ай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады ў Берасці Валерый Сахашчык назваў дамоўленасць Пуціна і Лукашэнкі аб размяшчэнні ядзерных боезарадаў у Беларусі «чорным днём для нашай краіны». Экс-вайсковец на сваім YouTube-канале зазначыў, што Беларусь і без таго знаходзіцца ў спісе дыктатур і краін-агрэсараў.

Размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі, паводле слоў Сахашчыка, з'яўляецца несправакаваным актам эскалацыі, беспрэцэдэнтным «нават у параўнанні з пагрозай выкарыстання беларускіх салдат у злачыннай вайне супраць Украіны». Палітык нагадаў таксама, што боепрыпасы са збедненым уранам (заява аб пастаўцы якіх ва Украіну стала падставай для Пуціна адправіць ядзерныя боезарыды ў Беларусь) не маюць нічога агульнага з ядзернай зброяй.

Сахашчык заявіў, што пасля размяшчэння ў Беларусі зброі масавага знішчэння краіна аўтаматычна стане суўдзельніцай ядзернага тэрарызму. Паколькі ядзерныя боезарыды на беларускай тэрыторыі застануцца пад кантролем расейскіх вайскоўцаў, адзначыў палітык, нішто не перашкодзіць ім нанесці ядзерны ўдар, зрабіўшы беларусаў «закладнікамі ўдару адплаты». Палітык перасцярог, што ракетны арсенал нашых суседзяў «у мэтах забеспячэння ўласнай бяспекі зараз будзе накіраваны на Менск».

- Вы сапраўды гатовыя размяняць бяспеку нашых суграмадзян на амбіцыі асобных палітычных няўдачнікаў? - спытаў Валерый Сахашчык у кіраўніцтва Савета бяспекі, Мінабароны і Генштаба.

Ён заклікаў беларускіх вайскоўцаў «успомніць аб прысязе і выканаць службовыя абавязкі згодна са статутам».

- У нас усіх засталося не так шмат часу, каб прыняць правільную пастанову. Будаўніцтва сховішча для ядзернай зброі, паводле нашай інфармацыі, будзе закончанае да 1 ліпеня. Пасля гэтага будзе ўжо позна, - рэзюмаваў Сахашчык.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках