29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзяржаўным памежным камітэце назвалі кірунак, дзе зусім няма чэргаў на выезд

6
У Дзяржаўным памежным камітэце назвалі кірунак, дзе зусім няма чэргаў на выезд

Актуальная інфармацыя аб сітуацыі на мяжы.

Больш за 230 легкавікоў стаіць раніцай у панядзелак на мяжы Беларусі і Літвы, пра гэта сведчаць звесткі Памежнага камітэта.

Так, у пункце пропуску «Катлоўка» знаходзіцца больш за 30 аўто, «Лоша» - больш за 40, «Каменны лог» - 70, «Беняконі» пад Лідай - 40, «Прывалка» пад Гародняй - 50.

Легкавікі стаяць і ў адзіным пункце пропуску на беларуска-польскай мяжы. Праз ПП «Берасце» хочуць выехаць у суседнюю краіну больш за 230 аўто.

На мяжы з Латвіяй чэргаў няма.

Сітуацыя з грузавікамі таксама дастаткова складаная. На літоўскім кірунку ў чэргах знаходзіцца больш за 790 фур. У «Відзах» - больш за 10, «Катлоўцы» - 70, «Каменным логу» - 380, «Беняконях» - 290, «Прывалка» - 40.

На мяжы з Польшчай у ПП «Казловічы» стаіць больш за тысячу машын.

Пры гэтым на беларуска-латвійскай мяжы чэргаў з вялікагрузаў няма.

Сітуацыя на межах

Як паведамляў Charter97.org, пункт пропуску «Баброўнікі - Бераставіца» на польска-беларускай мяжы з 10 лютага гэтага года афіцыйна прыпыніў афармленне транспартных сродкаў і асоб. Такім чынам Польшча адрэагавала на прысуд журналісту і аднаму з лідараў Звязу палякаў у Беларусі Анджэю Пачобуту. Лукашысты прысудзілі яму восем гадоў калоніі.

Таксама Польшча забараніла перамяшчацца праз пункт пропуску «Кукурыкі» грузавікам, якія не зарэгістраваныя ў краінах Еўразвязу.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках