Лукашэнка баіцца, што яго «пачнуць хістаць»
18- 27.03.2023, 21:27
- 23,598

Дыктатар напалоханы магчымымі пратэстамі беларусаў.
Аляксандр Лукашэнка агучыў асноўную праблему, якая стаіць перад яго кіраўнікамі.
Пытанні абмяркоўвалі 27 сакавіка падчас нарады ў кадравых пытаннях і, звярнуўшыся да ўсіх кіраўнікоў, Лукашэнка падкрэсліў, маўляў, «задачы, мужыкі, усе ведаеце».
Ён заўважыў, што не першы раз абазначае асноўную праблематыку. І падкрэсліў, што 2023-ты - асаблівы год. Найперш, што перад лукашыстамі стаяць задачы падрыхтоўкі да палітычных кампаній.
- Каб нас не пачалі хістаць чарговым разам, - указаў ён.