15 траўня 2024, Серада, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Муратаў: Лукашэнка яшчэ будзе сядзець, калі Бяляцкі выйдзе

10
Дзмітрый Муратаў: Лукашэнка яшчэ будзе сядзець, калі Бяляцкі выйдзе
ДЗМІТРЫЙ МУРАТАЎ

Дні лукашыстаў палічаныя.

Лаўрэат Нобэлеўскай прэміі міру, галоўны рэдактар «Новой газеты» Дзмітрый Муратаў у інтэрв'ю «Радыё Свабода» выказаў меркаванне, што за прысудам Алесю Бяляцкаму і ягоным калегам стаіць беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка.

«Спадзяюся, ніхто не мае ні найменшага сумневу ў тым, што гэта быў ягоны суд, а не прысуд нейкага незалежнага суда ў Беларусі. Гэта асабісты помслівы, дробязны, глыбока агрэсіўны і асуджаны суд самога Лукашэнкі», - сказаў Муратаў.

«Дыктатары, да якіх належыць Лукашэнка, саджаюць людзей за тое, каб змены ўлады не было ўвогуле. Яны абараняюць сябе, а не асуджаюць Алеся, Стэфановіча, Лабковіча. Яны не іх цяпер асуджаюць, яны для сябе рыхтуюць бясконцую і несмяротную, як ім здаецца, уладу. Але, як вядома, гэтага не будзе. Вечнай улады, як і вечнага жыцця, не будзе», - заявіў Муратаў, выказаўшы меркаванне, што «Лукашэнка яшчэ будзе сядзець, калі Бяляцкі выйдзе».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках