24 красавiка 2024, Серада, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэлеграм-каналы: Лукашэнка старанна рыхтаваў напад на Украіну

47
Тэлеграм-каналы: Лукашэнка старанна рыхтаваў напад на Украіну

Дыктатар і ягоны сын Віктар ведалі пра планы Крамля і актыўна ў іх удзельнічалі.

Лукашэнка ведаў за год аб нападзе на Украіну, паведамляе тэлеграм-канал «Беларуская выведка».

Аўтарам канала стала вядома, што Лукашэнка даведаўся пра канкрэтны план уварвання ва Украіну асабіста ад Пуціна падчас іх супольнай сустрэчы яшчэ на пачатку 2021 года. Прыехаўшы з сустрэчы і пераасэнсаваўшы наступствы, ён пачаў рабіць прадпісаныя яму Пуціным крокі для каардынацыі Саветаў бяспекі РФ і Беларусі.

Сутнасці «падрыхтоўкі» сваім памагатым ён не раскрываў, маскуючы гэта пад план стварэння супольнай групоўкі «саюзнай дзяржавы». Адзіны чалавек, з якім ён падзяліўся атрыманай ад Пуціна інфармацыяй, стаў Віктар Лукашэнка. На той момант займаў пасаду памочніка прэзідэнта ў нацыянальнай бяспецы, а фактычна - галоўнага «сілавіка» краіны.

Усведамляючы магчымыя наступствы, Лукашэнка-малодшы прапанаваў бацьку «перайсці на цывільную працу». Мабыць бацька і сын супольна вырашылі, што пры міжнародных ускладненнях, «Лукашэнка-малодшы» не павінен патрапіць пад магчымы пераслед сусветнай супольнасцю, у дадаткі да персанальных санкцый ЕЗ і ЗША.

«Беларуская выведка» адзначае, што Віктар Лукашэнка на сённяшні дзень дэ-факта выконвае свае абавязкі «галоўнага сілавіка» краіны, намінальна знаходзячыся на цывільнай пасадзе. Сваю дзейнасць у каардынацыі ўсяго сілавога і каля сілавога блока ён ажыццяўляе праз «проксі» - Андрэя Паўлючэнку, кіраўніка ААЦ. З КДБ і АСАМ ён працуе наўпрост.

Крыніцы тэлеграм-канала пацвярджаюць яго асабісты актыўны ўдзел у падрыхтоўцы, каардынацыі і суўдзеле ў развязванні агрэсіўнай вайны супраць Украінскай дзяржавы, нароўне з Аляксандрам Лукашэнкам. Жадаем нагадаць, што агрэсія супраць Украіны Расеяй не была б магчымая тэхнічна, без выдачы тэрыторыі Беларусі для нападу і непасрэднага саўдзелу ў гэтым міжнародным злачынстве найвышэйшых службовых асоб Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках