13 траўня 2024, панядзелак, 6:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Польшча пасля прысуду Бяляцкаму патрабуе ўвесці новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

5
СМІ: Польшча пасля прысуду Бяляцкаму патрабуе ўвесці новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

У Варшаве адрэагавалі на ганебныя прысуды беларускім праваабаронцам.

Польшча накіравала амбасадарам краінаў-чальцоў ЕЗ, дарадцам прэзідэнтаў і кіраўнікам урадаў краінаў ЕЗ, Еўракамісіі і Еўрапейскай радзе просьбу аб неадкладным прыняцці санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі ў сувязі з прысудамі Алесю Бяляцкаму ды іншым кіраўнікам ПЦ «Вясна», паведамляюць крыніцы РАР у дыпламатычных колах.

Як паведамляе выданне, Польшча заклікала да неадкладнай рэакцыі ў выглядзе новага пакета санкцый ЕЗ. Гэтую інфармацыю пацвердзіў сталы прадстаўнік Польшчы пры ЕЗ Анджэй Садось, які перадаў адпаведны запыт ад імя Варшавы.

У пачатку студзеня старшыня ЕК Уршуля фон дэр Ляен заявіла пра ўвядзенне санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, але з таго часу ніякіх дзеянняў здзейснена не было.

«Швэцыя, якая старшынюе ў ЕЗ, блакуе актыўнасць у гэтым пытанні», – заявіў на ўмовах ананімнасці адзін з еўрапейскіх дыпламатаў.

Як раней пісаў сайт Charter97.org, 3 сакавіка суд Ленінскага раёна Менска вынес прысуды сябрам праваабарончага руху «Вясна». Кіраўнік руху Алесь Бяляцкі атрымаў 10 гадоў пазбаўлення волі, ягоныя паплечнікі Валянцін Стафановіч, Зміцер Салаўёў і Уладзімір Лабковіч – адпаведна дзевяць, восем і сем гадоў. Пры гэтым Салаўёў цяпер знаходзіцца па-за Беларуссю.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках