19 траўня 2024, Нядзеля, 19:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея выдаткавала на атаку 9 сакавіка запас ракетаў, які збірала месяц

5
Расея выдаткавала на атаку 9 сакавіка запас ракетаў, які збірала месяц

Пра гэта паведаміў прадстаўнік ГУР МА Украіны.

Расея падчас ракетнай атакі на Украіну 9 сакавіка выдаткавала тую колькасць ракетаў, якую вырабляе цягам месяца. Пра гэта заявіў прадстаўнік Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў у эфіры нацыянальнага тэлемарафону, які трансляваў тэлеканал «Рада».

«Расейцы прадаўжаюць ракетны тэрор, аднак ужо з улікам дэфіцыту высокадакладнага ракетнага ўзбраення, якое яны сёння маюць. У прынцыпе, можна гаварыць, што месяц яны назапашвалі сілы, напрыклад працавала вытворчасць, але сёння фактычна ўсё, што яны змаглі зрабіць, выдаткавана на ўкраінскія трансфарматары», – сказаў ён.

Паводле ягоных словаў, інтэрвалы паміж абстрэламі павялічваюцца і ў найбліжэйшы час у РФ наўрад ці атрымаецца павялічыць інтэнсіўнасць да той, якая была ў пачатку сталых ракетных нападаў.

Расейцы ўсё яшчэ спрабуюць прыдумляць спосабы абыходу міжнародных санкцый, сказаў Юсаў.

«Шэрыя зоны, кантрабандныя схемы, што заўгодна. Часткова гэта можа атрымлівацца, але не ў тых аб'ёмах, якія задавальнялі б патрэбы ваенна-прамысловага комплексу, асабліва ў вытворчасці сучаснай зброі. Расейскі ВПК апошнія дзесяцігоддзі ў значнай ступені дэградаваў і сёння ўжо не складае адзіны комплекс поўнага цыклу, які можа сам вырабляць усё, што трэба. Усе апошнія прэзентаваныя распрацоўкі грунтаваліся на замежных камплектавальніках, з якімі ў Расеі цяпер вялікія цяжкасці», – растлумачыў ён.

Юсаў падкрэсліў, што гэта не значыць, што ракеты скончыліся, але бязмернага запасу ў расейцаў няма.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках