25 красавiка 2024, Чацвер, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка выдаў свой галоўны страх

20
Лукашэнка выдаў свой галоўны страх

Хто можа зрабіць пераварот у Беларусі?

Беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, навошта яму расейская ядзерная зброя.

Журналіст «24 канала» Аляксей Печ заўважыў цікавую дэталь у прамове Лукашэнкі, асабліва ў кантэксце таго, што зусім хутка Уладзімір Пуцін сустрэнецца са сваім калегам.

Беларускі дыктатар Лукашэнка паспрабаваў прасунуць тэзу аб спыненні баявых дзеянняў ва Украіне, якую прапагандуе і лідар Вугоршчыны Віктар Орбан. У пятніцу, 31 сакавіка, Лукашэнка зачытваў пасланне да «парламента».

У сваёй прамове Лукашэнка пакрыўдзіўся на абвінавачанне ў тым, што ён лёг пад Пуціна. Паводле ягоных словаў, тыя, хто хоча, каб ён ваяваў супраць Пуціна і Расеі, нібыта не разумеюць беларускі менталітэт.

Але тут цікава, што Лукашэнка раптам заявіў, што гэта Захад вінаваты ў тым, што ён на баку Пуціна. Ён задаў рытарычнае пытанне: навошта Захад уводзіў санкцыі супраць Беларусі пасля 24 лютага? Маўляў, каб гэтага не было, можа, Лукашэнка і быў бы больш лаяльным да Захаду.

Таксама Лукашэнка паспрабаваў растлумачыць, навошта яму ядзерная зброя Расеі. Ён заявіў, што ў Беларусі рыхтуецца «дзяржаўны пераварот», краіну нібыта спрабуюць «ублытаць у вайну».

Менавіта таму Менск ініцыяваў перамовы з расейскім дыктатарам аб размяшчэнні ядзернай зброі на тэрыторыі краіны.

Таксама Лукашэнка запэўніў, што ў яго нібыта ёсць інфармацыя, што Польшча рыхтуе ледзь не захоп Беларусі і выкарыстоўвае для гэтага спаборнікаў беларускага рэжыму.

Хто можа зрабіць пераварот у Беларусі

Але далей Лукашэнка агучыў цікавую дэталь – кажа, што нібыта пераварот у Беларусі могуць зладзіць тыя беларускія байцы, якія цяпер ваююць на баку Украіны.

А гэта значыць, што ён рэальна баіцца таго, што пасля перамогі Украіны ўсе беларускія добраахвотнікі вернуцца дадому. Далей Лукашэнка дадаў, што нібыта, калі спатрэбіцца, то ён папросіць у Пуціна і стратэгічную, а не толькі тактычную ядзерную зброю.

Таксама прагучалі заявы, якія наўпрост раскрываюць страх Лукашэнкі і ягоныя спробы падыграць тэзісам пра тое, што проста трэба спыніць агонь ва Украіне.

Сярод іншага, на ягоную думку, ніводны з бакоў на фронце нібыта не разумее, за што ваюе. Акрамя таго, Лукашэнка агучыў трызненне, што нібыта абодва бакі «разумеюць, што атрымаць перамогу нельга».

Маўляў, калі расейскае кіраўніцтва зразумее, што сітуацыя пагражае распадам Расеі, то Пуцін выкарыстае ядзерную зброю.

Лукашэнка намякнуў, што Крэмль баіцца контрнаступу УСУ

А далей Лукашэнка дадаў, што нібыта на фронце ўкраінскія і расейскія байцы ўжо ледзь не братаюцца і перадаюць адзін аднаму інфармацыю пра ўдары, якія рыхтуюцца.

І зыходзячы з гэтага Лукашэнка прапанаваў проста спыніць агонь. Таму, як высветлілася логікай Лукашэнкі, нацыстаў ва Украіне ўжо няма.

«Паспрабую рызыкнуць прапанаваць спыніць баявыя дзеянні. Многія цяпер, асабліва ў Расеі, могуць сказаць, што мы ўжо спынялі тады на Данбасе, тады была іншая сітуацыя. Але з улікам гэтых умоваў спыніць баявыя дзеянні, перамір'е абвясціць без права перамяшчэння, перагрупоўкі войскаў з абодвух бакоў, без права перакідкі зброі, жывой сілы і тэхнікі.

Усе замерлі. Потым павінны быць распачатыя перамовы, але калі Захад чарговы раз паспрабуе выкарыстаць паўзу ў баявых дзеяннях, Расея мае права выкарыстоўваць усе віды зброі. Усе пытанні можна развязаць за сталом перамоваў без папярэдніх умоваў», – сказаў Лукашэнка.

То-бок дыктатар Лукашэнка банальна баіцца разгрому расейскага войска на фоне падрыхтоўкі УСУ да контрнаступу, таму заклікае проста спыніць агонь, ды яшчэ і так, каб Захад перастаў пастаўляць зброю Украіне.

І ўсе гэтыя наратывы Лукашэнка наўрад ці агучваў бы без дазволу Пуціна. А гэта штурхае да думкі, што Крэмль таксама баіцца контрнаступу УСУ.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках