Менскі «Інтэграл» стварае мікрасхемы для вайсковай тэхнікі РФ
72- 1.04.2023, 22:03
- 21,592

Завод працуе на «абаронную» прамысловасць Расеі.
Менскі завод «Інтэграл» інтэграваўся з «абароннай» прамысловасцю Расеі. На сёння завод стварае мікрасхемы для вайсковай тэхнікі РФ.
Пра гэта сайту Charter97.org распавёў чытач:
«Як калісьці сказалі «сінія пальцы», «для самалётаў нашы мікрасхемы цяжкаватыя», а вось для танкаў — акурат тое, што трэба. Я, працоўны «Інтэграла», супраць вайны, мне агідна, што ўскосна даводзіцца падтрымліваць ваенную агрэсію, але і звольніцца не магу, бо трэба карміць сям'ю».