26 красавiка 2024, Пятніца, 21:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Пуцін паабяцаў Лукашэнку ядзерную зброю праз крыўду на Сі Цзіньпіна

5
Экспэрт: Пуцін паабяцаў Лукашэнку ядзерную зброю праз крыўду на Сі Цзіньпіна

Расейскі дыктатар не можа змірыцца з паразай.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк пракаментаваў пастанову Пуціна наконт размяшчэння патэнцыйных носьбітаў ядзернай зброі ў Беларусі, якую той зрабіў у разрэз з абяцаннямі, што раней даваў Кітаю.

Расейскі дыктатар у рамках перамоў з лідарам КНР у Маскве хацеў заручыцца падтрымкай Сі Цзіньпіна, каб «прымарозіць» канфлікт ва Украіне, але, не дамогшыся свайго, дастаў свой «ядзерны козыр», упэўнены Падаляк.

- Ён выявіў сваю суб'ектнасць у тым сэнсе, як сам гэта разумее. Першае - ён зноў пачаў казаць пра ядзерную зброю, другое - ён вырашыў, што яго «эфектная» заява аб размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі ўсіх моцна запалохае, трэцяе - ён паказаў, што ў гэтай вайне з ім размаўляць няма пра што, таму што ён будзе пастаянна падвышаць стаўкі, - указаў ён.

Падаляк мяркуе, што пастанова даць ядзерную зброю Беларусі найперш тлумачыцца своеасаблівай унутранай істэрыкай з боку Пуціна.

- Істэрыка - несумненна, афектыўныя паводзіны - несумненна, класічныя клінічныя прыкметы кепскага псіхічнага стану ў гэтага чалавека на твары, і не толькі ў яго, а ў расейскай эліты, - указаў Падаляк.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках