16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маск змяніў імя ў Twitter

18
Маск змяніў імя ў Twitter
ІЛАН МАСК

Мільярдэр стаў Гары Больцам.

Уладальнік Twitter Ілан Маск памяняў сваё імя ў гэтай сацыяльнай сетцы на Гары Больц (Harry Bōlz).

«Выдаваць сябе за іншых няправільна!» – абвяшчае адзін з апошніх твітаў Маска.

Бізнэсмэн набыў Twitter у кастрычніку летась за $44 млрд. Ён асабіста ўзначаліў кампанію і пачаў мяняць палітыку сацсеткі. Сярод іншага, новы ўладальнік прапанаваў зрабіць платнай верыфікацыю старонак і анансаваў з'яўленне лічыльніка праглядаў пастоў.

4 красавіка Маск змяніў лагатып Twitter з сіняй птушкі на выяву сабакі пароды сіба-іну. Ён апублікаваў скрыншот ліставання з карыстальнікам Chairman, які ў сакавіку прапаноўваў яму набыць Twitter і змяніць лагатып сацыяльнай сеткі з сіняй птушкі на інтэрнэт-мем Doge. «Як і абяцаў», – напісаў прадпрымальнік.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках