18 жнiўня 2026, aўторак, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус забіў у другой запар гульні футбольнага чэмпіянату Польшчы.

Беларус забіў у другой запар гульні футбольнага чэмпіянату Польшчы.

Цяпер ён другі бамбардзір "Кароны".

Беларускі форвард Яўген Шыкаўка вызначыўся двойчы, але яго галы не прынеслі перамогі камандзе, паведамляе «Белсат».

30-гадовы беларус Яўген Шыкаўка выступае ў Польшчы за "Карону" з горада Кельце ўжо другі сезон. У першым сезоне ён забіў толькі раз, а зараз на рахунку Яўгена шэсць дакладных удараў і ён другі бамбардзір "Кароны". Больш - дзесяць разоў - вызначыўся толькі Якуб Лукоўскі.

24 красавіка "Карона" прымала "Заглэмбе" з Любліна і Шыкаўка двойчы вызначыўся яшчэ ў першым тайме. Аднак яго клуб перамогу не ўтрымаў, нічыя - 2:2. У мінулым туры дакладны ўдар Шыкаўкі на апошняй хвіліне прынёс "Кароне" перамогу над «Ягелоніяй» з Беластока.

"Карона Кельце" цяпер - пасля 29 гульняў - займае 12-е месца ў "Экстракласе" з 18-ці, вышэйшага дывізіёна польскага чэмпіянату.

Падчас пратэстаў-2020 Шыкаўка падтрымаў беларускі народ, хаця тады ён выступаў у менскім «Дынама». Галы ён адзначаў знакам перамога і адмовіўся падпісаць праўладны ліст. Гэта каштавала яму працы: нягледзячы на тое, што Яўген быў адным з найлепшых бамбардзіраў «Дынама», з ім быў скасаваны кантракт. Шыкаўка на кароткі перыяд перабраўся ў Казахстан, за «Шахцёр» з Караганды ён правёў пяць матчаў, пасля чаго апынуўся ў Польшчы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках