У Казахстане ўводзяць чатырохдзённы працоўны тыдзень
18- 19,586
Ужо з ліпеня сёлета.
У Казахстане ўводзяць чатырохдзённы працоўны тыдзень з ліпеня 2023 года. У Працоўным кодэксе Казахстана з 1 ліпеня з'явіцца норма аб магчымасці ўстаноўкі працадаўцам чатырохдзённага працоўнага тыдня. Гэтыя папраўкі адобрыў прэзідэнт краіны Касым-Жомарт Такаеў.
У паведамленні сказана, што на пагадненне бакоў у працоўнай дамове дапускаецца ўстанаўленне чатырохдзённага рабочага тыдня. Аднак адзначаецца, што з правам чаргавання з пяцідзённым або шасцідзённым працоўным тыднем.
Акрамя таго, на асобных вытворчасцях у выпадку неабходнасці могуць быць устаноўлены і чатырохдзённы, і пяцідзённы працоўныя тыдні адначасова, але ў розныя тыдні. У тым выпадку, калі працоўны тыдзень шасцідзённы, пяцідзённы ці чатырохдзённы, то агульным выхадным днём лічыцца нядзеля. Што датычыцца другога і трэцяга выхаднога дня, калі працоўны тыдзень чатырохдзённы або пяцідзённы, то ён устанаўліваецца згодна з калектыўнай дамовай або правіламі працоўнага распарадку.