15 чэрвеня 2024, Субота, 21:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне прапануюць дазволіць службу ў войску для замежнікаў

1
У Нямеччыне прапануюць дазволіць службу ў войску для замежнікаў

З такой прапановай выступае апазіцыя.

Найбуйнейшая апазіцыйная партыя Нямеччыны – Хрысціянска-дэмакратычны звяз (ХДЗ) – падрыхтавала праект рэформы Узброеных сілаў краіны, дзе прапануе дазволіць праходзіць службу ў войску замежнікам.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда".

Дакумент пад назвай "Міжнародная стабільнасць", падрыхтаваны экспертнай групай ХДЗ, прапануе дазволіць службу ў Бундэсверы грамадзянам ЕЗ, якія жывуць у Нямеччыны, але не з'яўляюцца яе грамадзянамі.

Замежнікам з краінаў, якія не з'яўляюцца чальцамі ЕЗ, службу ў Бундэсверы можна дазволіць пасля праходжання абавязковага гадавога курсу сацыяльнай адаптацыі, гаворыцца ў дакуменце.

Мэта рэформы, паводле бачання нямецкіх хрысціянскіх дэмакратаў, заключаецца ў паслядоўным вяртанні Бундэсвера "на сваю асноўную ваенную місію – здольнасць ваяваць". Разгортванне нямецкіх Узброеных сілаў павінна стаць "неад'емнай часткай нашага інструментару палітыкі бяспекі", дадаюць аўтары.

Таксама ХДЗ прапануе павялічыць колькасць рэзервістаў Бундэсвера, забяспечыць іх лепшым абсталяваннем і палепшыць "прафесійны этас салдатаў, каб яны змагаліся за такія нематэрыяльныя рэчы, як бяспека, свабода і радзіма".

Дэбаты пра допуск замежнікаў да службы ў Бундэсверы ўжо вяліся ў часы былога міністра абароны Нямеччыны Уршулі фон дэр Ляен. Тады гэта абмежавалася дыскусіямі пра магчымую службу замежнікаў з ЕЗ у спецыфічных родах войскаў, напрыклад у пытаннях кіберабароны.

Цяпер Бундэсвер налічвае блізу 200 тысячаў вайскоўцаў і яшчэ 100 тысячаў рэзервістаў. У пачатку гэтага года стала вядома, што ў Бундэсверы рэзка павялічылася колькасць вайскоўцаў, якія просяць не адпраўляць іх на вайну.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках