6 траўня 2024, панядзелак, 0:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шайгу і Хрэнін падпісалі дакументы аб ядзернай зброі ў Беларусі

84
Шайгу і Хрэнін падпісалі дакументы аб ядзернай зброі ў Беларусі

Пагадненне тычыцца захоўвання расейскай «нестратэгічнай» ядзернай зброі.

Міністры абароны Беларусі і Расіі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу сёння падпісалі дакументы, якія вызначаюць парадак утрымання расейскай "нестратэгічнай ядзернай зброі" ў спецыяльным сховішчы на тэрыторыі нашай краіны. Пра гэта паведаміла прэсавая служба Мінабароны.

"Размяшчэнне нестратэгічнай ядзернай зброі - дзейсны адказ на агрэсіўную палітыку непрыязных нам краін", - сказаў Хрэнін.

Ён адзначыў, што стораны зрабілі захады для нарошчвання баявога патэнцыялу рэгіянальнай групоўкі войскаў, маючы на ўвазе перадачу Беларусі комплексаў "Іскандэр-М" і ЗРК С-400.

«Праведзенае пераабсталяванне самалётаў Су-25 з магчымасцю ўжывання авіяцыйных сродкаў знішчэння ў ядзерным абсталяванні. Вайскоўцы Рэспублікі Беларусі прайшлі навучанне на палігонах Расейскай Федэрацыі і атрымалі практычныя ўменні ў іх эксплуатацыі», – дадаў Хрэнін.

Нагадаем, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў аб намеры размясціць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі ў канцы сакавіка. Тады ён паведаміў, што сховішча будзе падрыхтаванае пад 1 ліпеня.

Напісаць каментар 84

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках