6 траўня 2024, панядзелак, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Не можаш забараніць - узначаль»: як МУС Беларусі ваюе з дзецьмі

6
«Не можаш забараніць - узначаль»: як МУС Беларусі ваюе з дзецьмі

Працягваецца крымінальная справа ў дачыненні да падлеткавага руху.

Намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Генадзь Казакевіч у эфіры дзяржаўнага тэлеканала распавёў, што крымінальная справа ў дачыненні да падлеткавага руху «ПВК Рэдан» працягваецца.

Паводле ягоных слоў, нагодай стала ўзнікненне «палітычнага» і «агрэсіўнага» парадку дня ў першапачаткова «дзіцячай гісторыі».

«Анімэ - гэта мульцікі. І дзеці, якія сацыяльна не адаптаваныя, якія лічаць сябе адрынутымі, такім чынам камунікуюць і аб'ядноўваюцца. Ні аб якім гвалце там гаворкі не ідзе. А мы кажам: вось злачынства, правапарушэнне. Ніякага злачынства альбо правапарушэння», - сказаў ён.

Тым не менш, паводле ягоных слоў, з часам парадак дня памяняўся, і з'явілася «ПВК Рэдан». Да гэтага руху, кажа Казакевіч, у Беларусі далучыліся 25 тысяч маладых чалавек. Блізу 4 тысяч былі актыўнымі ўдзельнікамі. На першай сустрэчы «Рэдан» у лютым гэтага года ў Гомелі міліцыя затрымала 200 падлеткаў. З імі правялі, са слоў прадстаўніка МУС, гутарку і перадалі бацькам, але крымінальную справу распачалі.

А потым, са слоў Казакевіча, сілавікам удалося змяніць парадак дня ў «Рэдане», праўда, ён так і не распавёў, на які і якім менавіта чынам.

«Мы пайшлі шляхам (ніякай таямніцы тут не адкрыю) не можаш забараніць - узначаль. Мы ўмеем гэта рабіць. Змянілі парадак дня ад палітычнага, і ў выніку ёсць зараз гэтая праблема? Няма», - сказаў ён.

Як раней пісаў сайт Charter97.org, беларуская міліцыя палявала на школьнікаў праз магчымыя зборы субкультуры «ПВК Рэдан» з 28 лютага. Масавыя затрыманні 28 лютага - 2 сакавіка прайшлі ў буйных гарадах Беларусі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках