6 траўня 2024, панядзелак, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гадзіннік апошняга кітайскага імператара сышоў з малатка

Гадзіннік апошняга кітайскага імператара сышоў з малатка

Яго прадалі за сямізначную суму.

Плацінавы гадзіннік, які належаў Айсінгера Пуі, сышоў з малатка ў аўкцыённым доме Phillips за сямізначную суму. Прадстаўнікі апошняга заявілі, што гэта самы дарагі імператарскі гадзіннік у гісторыі, піша New Voice.

Аксэсуар Пуі першапачаткова планавалі прадаць за 3 млн даляраў, але ў выніку попыт быў настолькі высокім, што кошт падняўся больш як удвая.

Перад продажам аўкцыённы дом на працягу трох гадоў супрацоўнічаў з даследчыкамі, навукоўцамі, журналістамі і іншымі экспэртамі, каб праверыць гісторыю і сапраўднасць гадзінніка. Адным з іх быў Расэл Уоркінг, незалежны журналіст з Чыкага.

У 2001 годзе Уоркінг узяў інтэрв'ю ў Георгія Пярмякова — расейскага празаіка і ўсходазнаўца, які быў перакладчыкам у апошняга кітайскага імператара ў тыя дні, калі апошні быў у савецкім палоне.

Вядома, што свой гадзіннік Пуі перадаў Пермякову ў якасці развітальнага падарунка. Імператар прабыў у палоне пяць гадоў і паспеў пасябраваць з расейцам.

Перакладчык памёр у 2006 годзе. Уся яго маёмасць перайшла да спадчыннікаў. У выніку каштоўны гадзіннік быў прададзены невядомай асобе.

Сам сабой гадзіннік каштоўны не толькі тым, што належаў вядомай асобе. Ён быў выраблены швайцарскай кампаніяй Patek Philippe, вядомай якасцю сваёй прадукцыі. Падобных да гэтага экзэмпляру было выпушчана ўсяго восем штук.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках