6 траўня 2024, панядзелак, 9:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Аўтамабіль рэзка паехаў у бок Беларусі, пратараніўшы шлагбаум»

14
«Аўтамабіль рэзка паехаў у бок Беларусі, пратараніўшы шлагбаум»

Сталі вядомыя падрабязнасці пра расейца, які пратараніў мяжу.

Як паведамляў сайт Charter97.org, раніцай 30 траўня грамадзянін Расеі на BMW X5 пратараніў шлагбаум на польскім памежным пераходзе «Тэрэспаль», ён меў намер патрапіць у Беларусь. Іншаземца затрымалі, а ягоная сям'я паспела дабегчы да беларускіх памежнікаў.

А 08:30 з польскага боку ў пункце пропуску «Тэрэспаль» расеец пратараніў шлагбаум. Як паведамляюць сведкі, польскія памежнікі на шляху яго аўто расклалі паласу з шыпамі. Дзякуючы гэтаму і ўдалося спыніць парушальніка.

«Прабіў колы на сярэдзіне моста і затрымаўся перад аўтобусам. Жонка з трыма дзецьмі перабегла ў Беларусь. Памежнікі прыехалі на дзвюх аўто закавалі ў кайданкі. На беларускім баку таксама напружанне», - паведамілі ў чаце GranicaBYPL.

Рух на адзіным прапускным пункце на польска-беларускай мяжы цяжкі. Сітуацыю на мяжы не каментуюць памежныя ведамствы Польшчы і Беларусі.

Пазней польскія СМІ паведамілі падрабязнасці інцыдэнту.

Выданне RMF24 пацвердзіла факт інцыдэнту. Паводле інфармацыі карэспандэнтаў, раніцай да памежнікаў пад'ехаў аўтамабіль BMW на швэдскіх рэгістрацыйных нумарах. У салоне знаходзіліся мужчына і жанчына з расейскімі пашпартамі, з імі ехала дзіця з расейскім грамадзянствам і двое дзяцей са швэдскімі пашпартамі.

Памежнік забраў у іх дакументы для праверкі - і аўтамабіль рэзка паехаў у бок Беларусі, пратараніўшы шлагбаум. Мужчыну, які знаходзіўся за стырном аўтамабіля, польскія памежнікі змаглі затрымаць.

Жанчына разам з трыма дзецьмі змагла перасекчы мяжу. Паведамляецца, што дваім дзецям са швэдскімі пашпартамі, якіх перавозілі расейцы, было забаронена пакідаць тэрыторыю Швэцыі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках