6 траўня 2024, панядзелак, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупанты ў Крыме абняславіліся з «мемарыяльнымі» таблічкамі Гіві і Дугінай

13
Акупанты ў Крыме абняславіліся з «мемарыяльнымі» таблічкамі Гіві і Дугінай

Фотафакт.

На фальшывай «алеі герояў СВА» ў часова акупаванай РФ Керчы заўважылі ганебныя памылкі на ўсталяваных там мемарыяльных таблічках расейскіх ваенных злачынцаў.

Пра гэта расказаў у сябе ў сацыяльных сетках украінскі журналіст Дзяніс Казанскі, апублікаваўшы адпаведныя здымкі.

Сярод інашага размова ідзе пра расейскую прапагандыстку фашыстоўскай ідэалогіі Дар'ю Дугіну і тэрарыста "ДНР" Міхаіла Талстых, больш вядомага як Гіві.

«Напісалі праз сраку. Сорамна! Ён быў марадзёрам за цябе на Данбасе, а ты нават не можаш правільна напісаць ягонае імя!», - жартуе Казанскі.

Нагадаем, Гіві быў зліквідаваны з дапамогай агнямёта “Шмель” у сваім кабінеце ў часова падкантрольным РФ Данецку 8 лютага 2017 года, а Дугіну падарвалі ў аўтамабілі на Мажайскай шашы ў Расеі 20 жніўня 2022 года.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках