10 траўня 2024, Пятніца, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку стала блага на парадзе ў Маскве: што вядома

95
Лукашэнку стала блага на парадзе ў Маскве: што вядома

Ці з'явіцца дыктатар на мерапрыемствах у Менску?

8 траўня стала вядома, што Пуцін выклікаў Лукашэнку на парад у Маскву.

Беларускі дыктатар прыехаў у РФ хворым. 5 траўня сайт Charter97.org публікаваў відэа, на якім беларускіх дыктатар ледзь варушыць языком.

Мяркуючы з фота і відэа з параду, Лукашэнку нездаровілася і сёння.

Спачатку з'явілася відэа, як Лукашэнка цягнецца ў хвасце запрошаных на парад у Маскву замежных гасцей. Беларускі дыктатар накульгвае.

На трыбунах Лукашэнка сядзеў з перабінтаванай рукой. Магчыма, там застаўся катэтар пасля кропельніц.

Кульмінацыяй стаў момант, калі Лукашэнка папрасіў Пуціна, каб да Магілы Невядомага Салдата, куды павінны былі прайсці расейскі кіраўнік і госці Крамля, яго адвёз аўтамабіль. Беларускі дыктатар быў не ў стане прайсці некалькі соцень метраў пешшу.

Адзначым, што сёння ў Менску павінны прайсці мерапрыемствы з удзелам Лукашэнкі - ускладанне кветак. Яно мусіць прайсці а 19:00.

Напісаць каментар 95

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках