23 красавiка 2024, aўторак, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кроў ішла з усіх месцаў»: медыкі далі несуцяшальны прагноз Лукашэнку

29
«Кроў ішла з усіх месцаў»: медыкі далі несуцяшальны прагноз Лукашэнку

Што яшчэ расказаў Валеры Цапкала Алесі Бацман пра шпіталізацыю дыктатара.

Як паведамляў сайт Charter97.org, у інтэрв'ю галоўнай рэдактарцы выдання «Гардон» Алесе Бацман беларускі палітык Валерый Цапкала расказаў аб праблемах са здароўем Аляксандра Лукашэнкі.

Публікуем яшчэ некаторыя вытрымкі і відэа інтэрв'ю.

У Цэнтральную клінічную лякарню Масквы Лукашэнку даставілі ў крытычным стане.

«Было пераліванне крыві, праводзілася ачыстка крыві, каб не ўтвараўся трамбоз. У яго (Лукашэнка - рэд.) кроў літаральна з усіх месцаў ішла. Гэта сапраўды вельмі сур'ёзнае генетычнае судзіннае захворванне. Цалкам відавочна, што яно невылечнае і гэтыя рэцыдывы будуць паўтарацца», - распавёў Цапкала.

На гармонах Лукашэнка, са слоў крыніц з медыцынскіх колаў, яшчэ некаторы час будзе выконваць свае абавязкі, але агулам медыкі даюць «несуцяшальны прагноз» наконт стану дыктатара.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках