Расейскія добраахвотнікі знішчылі ў Белгарадскай вобласці калону РСЗА «Град» на маршы
13- 1.06.2023, 13:16
- 39,126
Баі ў наваколлях Шабекіна працягваюцца.
Байцы Легіёна «Свабода Расеі» ў баях за Шабекіна Белгарадскай вобласці знішчылі варожую калону РСЗА «Град» (БМ-21).
Пра гэта паведамілі расейскія добраахвотнікі з Легіёна «Свабода Расеі».
«Разам з братамі з РДК працягваем дэмілітарызаваць пуцінскае войска», - адзначаецца ў паведамленні.
Як паведамляў сайт Charter97.org, сёння з раніцы байцы «РДК» і легіёна «Свабода Расеі» пачалі другую фазу вайсковай аперацыі на тэрыторыі РФ.
Расейскія добраахвотнікі прарвалі мяжу РФ і рухаюцца наперад у кірунку населенага пункта Шабекіна Белгарадскай вобласці.
Залпамі з «Градаў» знішчана кіраўніцтва расейскіх вайскоўцаў у будынку ўправы МУС у Шабекіне. Акрамя таго, падчас баёў падбіты варожы грузавік з боекамплектам і самаходны мінамёт «Цюльпан».