26 красавiка 2024, Пятніца, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ракета дагнала калабаранта Сальда на Арабацкай стрэлцы

10
Ракета дагнала калабаранта Сальда на Арабацкай стрэлцы

Ягонае месцазнаходжанне высачылі партызаны.

У ноч на суботу, 10 чэрвеня, адбыліся магутныя «прылёты» на Арабацкай стрэлцы і ў Жалезным порце на Херсоншчыне. Стала вядома, што ў гатэлі на Арабацкай стрэлцы, дзе адбыўся выбух, знаходзіўся гаўляйтар Херсоншчыны Уладзімір Сальда.

Сам ён застаўся жывы, аднак атрымаў кантузію. Пра гэта паведамляе «Обозреватель» са спасылкай на ўласныя крыніцы сярод мясцовых партызанаў.

Партызаны расказалі, што гэты гатэль – гэта толькі адзін з пунктаў, дзе бывае Сальда. Але яны змаглі вызначыць усе такія месцы, дзе ён можа знаходзіцца, і перадалі гэтую інфармацыю Узброеным сілам Украіны. Пасля гэтага УСУ сапраўды адпрацавалі па каардынатах знаходжання здрадніка.

«Гаўляйтар быў паранены і атрымаў кантузію, але, на жаль, выжыў. Ну, мы пайшлі па следзе, так што гэта ненадоўга. Ягоны С.Р.О.К. прыйшоў (гатэль, куды быў “прылёт”, называецца “Срок” – рэд.)» – расказала крыніца выдання.

Пры гэтым інфармацыю, што Сальда патрапіў пад абстрэл, пацвердзіў таксама экс-нардэп і здраднік Украіны Алег Цароў, які хаваецца ў акупаваным Крыме.

«Патэлефанаваў яму. З цяжкасцю датэлефанаваўся. Пад удар ён сапраўды патрапіў. Дзякуй Богу, з ім усё добра. Жывы. Не паранены», – напісаў ён у Telegram.

У той самы час Telegram-канал «Мікалаеўскі Ванек» са спасылкай на ўласныя крыніцы сярод калабарантаў Херсоншчыны паведамляе, нібыта Сальда быў шпіталізаваны і знаходзіцца ў цяжкім стане.

Як паведамляе Херсонскае інтэрнэт-выданне «МОСТ», «прылёт» у сяле Шчасліўцава Генічэскага раёна Херсонскай вобласці блізу 5 гадзіны раніцы. Там гараць базы адпачынку, дзе жывуць расейскія вайскоўцы і «чыноўнікі» акупацыйнай так званай улады.

У той самы час у Telegram-каналах было распаўсюджанае відэа, на якім відаць, што гарыць будынак комплексу «Chalet THERMAL» («Шале Тэрмаль») у Шчасліўцаве.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках