20 траўня 2024, панядзелак, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва УСУ пракаментавалі магчымасць нападу ПВК «Вагнер» з тэрыторыі Беларусі

6
Ва УСУ пракаментавалі магчымасць нападу ПВК «Вагнер» з тэрыторыі Беларусі

Украінскія байцы гатовыя даць годны адказ.

Былы кіраўнік Генштаба войска Вялікай Брытаніі Рычард Данат у інтэрв'ю Sky News заявіў, што Расея можа выкарыстоўваць вагнераўцаў, каб зноў уварвацца ва Украіну з боку Беларусі. На гэта адказаў камандзір Аб'яднаных Сілаў УСУ генерал-лейтэнант Сяргей Наеў.

– Наконт заяваў пра магчымы ўдзел ПВК «Вагнер» у нападзе на нашу тэрыторыю з боку Рэспублікі Беларусь. Хачу ўсіх запэўніць, што сітуацыя ў паўночнай аперацыйнай зоне застаецца стабільнай і кантраляванай. Нашы войскі прадаўжаюць нарошчваць абаронныя сродкі, – заявіў Наеў. – Ва ўзмоцненым рэжыме працуюць усе службы ад выведкі да інжынерных войскаў. Пакуль не назіраецца ні нарошчвання тэхнікі, ні жывой сілы ворага. Мяжа дзяржавы пад надзейнай абаронай у рэжыме 24/7. Калі ж такое адбудзецца і вораг паспрабуе перасячы дзяржаўную мяжу, для іх гэта будзе не што іншае, як самагубства. Нашы ваяры гатовыя даць годны адказ любому, хто надумае перасячы дзяржаўную мяжу са зброяй у руках.

Нагадаем, у суботу 24 чэрвеня стала вядома, што кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын выправіцца ў Беларусь. Чым ён зоймецца ў нашай краіне, невядома.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках