Палітолаг: Лукашэнку зрабілі аперацыю, якая пацвярджае смяротны дыягназ
93- 4.06.2023, 8:20
- 122,188

Дыктатара з ДВС-сіндромам «рэзалі» ў Менску.
Як паведамляў сайт Charter97.org, учора стала вядома назва невылечнай хваробы, якую дыягнаставаў у Лукашэнкі кансіліум лекараў у Цэнтральнай клінічнай лякарні (ЦКБ) Масквы. У дыктатара выяўлены сіндром дысемінаванага ўнутрысудзіннага згортвання (ДУС-сіндром). Гэта захворванне характарызуецца парушэннямі ў сістэме згортвання крыві, пры якім адбываецца ўтварэнне множных тромбаў.
Палітолаг Зміцер Балкунец апублікаваў факты, якія пацвярджаюць наяўнасць у Лукашэнкі ДУС-сіндрому.
«У лютым 2010 года Аляксандр Лукашэнка знаходзіўся ў Швэйцарыі, дзе яму рабілі аперацыю на прастаце, паведаміў EUobserver.com высокапастаўлены дыпламат у Еўразвязе. Паводле іншых звестак аперацыю праводзілі ў Вене.
Паводле некаторых звестак у сярэдзіне траўня 2023 года Лукашэнку ў Менску таксама была праведзеная аперацыя, як мяркуецца, на прастаце.
ДУС-сіндром з'яўляецца адной з прыкмет праблем з прастатай.
Больш дакладную ацэнку могуць даць медыкі, якія спецыялізуюцца на гэтым кірунку», - напісаў Зміцер Балкунец.