10 траўня 2024, Пятніца, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На расейскай ТВ нечакана заявілі аб скарэйшым заканчэнні «СВА»

21
На расейскай ТВ нечакана заявілі аб скарэйшым заканчэнні «СВА»

У Крамля няма рэсурсаў.

Расейскія прапагандысты пачалі разумець, што краіна-тэрарыстка не зможа перамагчы ў вайне, якую яна развязала ва Украіне. У сувязі з гэтым на расейскай тэлевізіі нечакана заявілі, што больш хуткае заканчэнне «спецыяльнай ваеннай аперацыі» стане перамогай РФ.

Адпаведнае відэа было апублікаванае ў сацсетках. Цікава, што рупары Крамля пачалі скуголіць аб стратах Расеі і недахопе рэсурсаў, паведамляе obozrevatel.com.

«Рэсурсаў для таго, каб устанавіць кантроль над Украінай, няма. Калі гэтая сітуацыя цяпер скончыцца, тым менш страт, і ў колькасці загінулых, параненых, знявечаных людзей і ў Расеі, і ва Украіне. Перамога - гэта найхутчэйшае заканчэнне «СВА», - адзначыў расейскі прапагандыст.

Нагадаем, у расейскіх прапагандыстаў не спыняецца істэрыка, якая пачалася праз падзеі ў Белгародскай вобласці. Топавы рупар Крамля Вольга Скабеева ўжо заклікае перакінуць войскі з Украіны на Белгародшчыну.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках