Працверажэнне суўдзельніка
17- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «СЕРПОМПО»
- 4.06.2023, 21:05
- 33,162

І гэта кажа не «замежны агент».
Дэпутат Дзярждумы ад партыі «Адзіная Расія» Канстанцін Затулін шмат гадоў бараніў лінію, якая ў выніку прывяла да таго, што Расея атрымала ва Украіне, а таксама ў дачыненні з краінамі свету, найбольш развітымі ў эканамічных стасунках.
Канстанцін Затулін адзін з тых, хто нясе палітычную і маральную адказнасць за катастрофу 24 лютага.
Але вось высновы, да якіх ён прыйшоў пасля пятнаццаці месяцаў «спецаперацыі». Галоўная думка ягонага выступу – «спецаперацыя» сваіх мэтаў не дасягнула і не дасягне. Украіна застанецца існаваць як незалежная дзяржава і не будзе нейтральнай. Гэта кажа не «замежны агент», не чалец «непажаданай арганізацыі», не чалавек «пятай калоны», а найдакладнейшы прыхільнік і суўдзельнік таго, што нарабіла «кіраўніцтва краіны».
Тэлеграм-канал «СерпомПо»