Губернатар Белгарадскай вобласці РФ пагадзіўся сустрэцца з добраахвотнікамі
17- 4.06.2023, 17:23
- 25,108

Расейскі чыноўнік згодны выканаць ультыматум.
Белгарадскі губернатар Вячаслаў Гладкоў заявіў, што гатовы сустрэцца на пункце пропуску «Шабекіна» з расейскімі добраахвотнікамі.
Раней, як пісаў сайт Charter97.org, расейскія добраахвотнікі з Легіёна «Свабода Расеі» і «Расейскага добраахвотніцкага корпуса» (РДК) пасля актыўных баявых дзеянняў на працягу тыдня ўзялі палонных і выступілі з заявай, прапаноўваючы губернатару Белгародскай вобласці з'явіцца да іх на перамовы.