3 кастрычнiка 2024, Чацвер, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваенны экспэрт аб падрыве Кахоўскай ГЭС: Гэта акт роспачы з боку расейцаў

19
Ваенны экспэрт аб падрыве Кахоўскай ГЭС: Гэта акт роспачы з боку расейцаў

Акупанты занерваваліся праз контрнаступ УСУ.

У аўторак, 6 чэрвеня 2023 года, а 2:30 ночы расейскія акупанты ўчынілі падрыў дамбы Кахоўскага вадасховішча. Кахоўская ГЭС цалкам разбураная і аднаўленню не падлягае.

Ваенны экспэрт, кіраўнік Цэнтра ваенна-прававых даследаванняў Аляксандр Мусіенка распавёў сайту Charter97.org, чаму расейцы пайшлі на гэты крок:

- Ёсць усе падставы казаць, што падрыхтоўка да ўкраінскага контрнаступу ідзе даволі-такі грунтоўная. Падрыхтоўчыя дзеянні можна назваць першай фазай контрнаступу. Рэч у тым, што раней украінскія войскі праводзілі вызначанага характару дзеянні і рэйды з правага на левы бераг з дапамогай катараў і лодак. Гэтыя рэйды былі накіраваныя на дыверсійную дзейнасць, гэта значыць або знішчэнне артылерыйскіх сродкаў, або сродкаў супрацьпаветранай абароны, або выкананне іншых задач. Але нават гэтых рэйдаў было дастаткова для таго, каб расейскія акупанты занерваваліся настолькі, што ў акце роспачы надумалі падарваць Кахоўскую ГЭС, баючыся, што нейкія дзеянні контрнаступальнага характару могуць там быць з украінскага боку.

Гэта насамрэч нельга ўспрымаць ніяк інакш, як акт роспачы. На маю думку, нават калі б нейкія дзеянні падчас контрнаступу і былі, звязаныя з фарсаваннем Дняпра, то яны насілі б другарадны характар. Гэта значыць, ні ў якім разе не асноўны кірунак удару. Таму гэта ўжо настолькі перастрахоўка з іх боку, што расейцы гатовыя рабіць усё што хочаш, абы казаць аб зрыве ўкраінскага контрнаступу. Але напраўду нічога яны не зрываюць.

- Ужо з'явіліся паведамленні, што затопленая першая лінія абароны, а ў Крыме пачаліся праблемы з вадой. Як падрыў Кахоўскай ГЭС паўплывае на абарону РФ на паўднёвым фронце?

- Агулам расейцам не столькі важная іх першая лінія абароны, яны яе будуць зараз ствараць у іншым месцы. Ім зараз важна пашырэнне рэчышча ракі. Па-першае, плынь зараз узмацнілася, але яна не будзе заўсёды такой, гэта зразумела. Вада спадзе і плынь крыху супакоіцца. Але пашыраецца рэчышча, адпаведна ім можна стварыць лінію абарону ў іншым месцы. Таксама пашырэнне рэчышча будзе азначаць, што часу для фарсавання ракі ўкраінскім войскам неабходна больш. Таксама відавочна, што ўсе дзеянні становяцца больш прыкметнымі. У гэтым логіка расейскіх акупантаў, чаму яны прынялі такую пастанову.

Яны зараз размесцяць сваю лінію абароны далей і такім чынам будуць казаць, што "развязалі задачы аб недапушчэнні фарсавання Дняпра украінскімі войскамі". Расейцы разглядалі варыянт падрыву дамбы даўно, яшчэ падчас наступу ўкраінскіх войскаў на Херсон.

- Якія агулам будуць наступствы гэтага падрыву?

- Найперш будуць жудасныя наступствы гэтага ваеннага злачынства для звычайных людзей. Зазнаюць людзі, будуць разбураныя ці пашкоджаны дамы, будзе эвакуацыя насельніцтва. Потым будзе шэраг экалагічных праблем, звязаных з адсутнасцю водазабеспячэння. Гэта ўсё моцна негатыўна ўплывае на экалогію ў цэлым. З ваеннага пункту гледжання нейкіх істотных наступстваў, якія б сур'ёзна змянялі планы контрнаступуУкраіны, няма.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках